Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіта Емяльянаў спыніў галадоўку, але яго надалей трымаюць у ШЫЗА


Мікіта Емельянаў падчас суду
Мікіта Емельянаў падчас суду

24 лютага стала вядома, што палітзьняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 содняў штрафнога ізалятару. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка. Вядома, што Емяльянаў спыніў галадаваньне, якое трымаў з 3 лютага.

Вечарам 23 лютага ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў зьявілася відэа, на якім бачна, што Мікіта пачаў прымаць ежу, паведамляе «Вясна».

Разам з тым 25 лютага маці палітзьняволенага атрымала два адказы на свае скаргі ад адміністрацыі турмы № 4 за подпісам начальніка Аляксандра Лауэра.

У першым адказе значыцца, што сапраўды Мікіта Емяльянаў абвясьціў галадаваньне, яго паводзіны маюць «установачны, дэманстратыўна-шантажны характар, што ў наступствах можа нанесці шкоду яго здароўю».

Тым часам Беларускі Хэльсінскі камітэт паінфармаваў пра сытуацыю зь Мікітам Емяльянавым спэцыяльнага дакладчыка ў пытаньні аб катаваньнях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных для годнасьці відах абыходжаньня і пакараньня, спэцыяльнага дакладчыка ў пытаньні аб праве кожнага чалавека на найвышэйшы даступны ўзровень фізычнага і псыхічнага здароўя і спэцыяльнага дакладчыка ў пытаньні аб стане правоў чалавека ў Беларусі.

Нагадаем, палітзьняволены бесьперапынна знаходзіцца ў ШЫЗА з 18 студзеня, а 27 студзеня Мікіту пачалі судзіць на тэрыторыі турмы № 4 па абвінавачваньні ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы і парушэньні правілаў унутранага распарадку. Палітвязьню пагражае да 2 гадоў зьняволеньня.

З жніўня 2021 году гэта ўжо пяты раз, калі палітвязьня караюць суткамі ў ШІЗА: у жніўні–верасні 2021 ён адбыў у ізалятары 42 дні, у кастрычніку–лістападзе 2021 — 30 дзён, у сьнежні–студзені 2022 году — 13 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG