Як паведамляе тэлеграм-канал «Экономика Беларуси», у красавіку першы энэргаблёк Астравецкай АЭС закрыюць на рамонт. Рамонт будзе «плянава-папераджальным».
Першы «плянавы» рамонт будзе цягнуцца 80 дзён.
Энэргетычны запуск першага блёку Астравецкай АЭС з уключэньнем у энэргасыстэму краіны адбыўся ў лістападзе 2020 году, а ўвод у прамысловую эксплюатацыю — у чэрвені 2021-га. На працягу ўсяго гэтага часу энэргаблёк пэрыядычна адключалі і зноў уключалі ў сетку. Улады тлумачылі адключэньні «плянавымі работамі» і «тэстамі».
На АЭС за гэты час адбылося шмат здарэньняў, адміністрацыя спрабуе хаваць інфармацыю пра іх ад грамадзкасьці, аднак зьвесткі ўсё адно трапляюць у прэсу. У той жа час улады заяўлялі пра пляны запусьціць другі ў лютым-сакавіку. 27 сьнежня 2021 туды загрузілі паліва.