Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначылі дату суду над журналістам Свабоды Алегам Грузьдзіловічам


Алег Грузьдзіловіч, архіўнае фота
Алег Грузьдзіловіч, архіўнае фота

Суд над Алегам Грузьдзіловічам пачнецца 2 сакавіка а 10-ай раніцы ў судзе Савецкага раёну Менску, паведаміла Свабодзе жонка палітвязьня Мар'яна Грузьдзіловіч.

Мар’яна Грузьдзіловіч расказала Свабодзе, што падала заяву на спатканьне з мужам, але ў судзе ёй параілі пачакаць і патлумачылі, што магчымае больш мяккае рашэньне па справе Алега і яго могуць вызваліць у залі суду. Паводле супрацоўнікаў суду, разгляд справы можа заняць 2 дні.

Справу на Алега Грузьдзіловіча завялі за асьвятленьне ім аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі».

Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

  • 16 ліпеня 2021 году сілавікі прыбылі ў менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. Таксама зь ператрусам прыйшлі да Алега Грузьдзіловіча, які пазалетась быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі. Яго затрымалі і пакаралі арыштам на 10 дзён. Ніякіх абвінавачаньняў тады ня выставілі.
  • Алега Грузьдзіловіча затрымалі паўторна 23 сьнежня і замянілі яму меру стрыманьня з абавязаньня яўкі на ўтрыманьне пад вартай, перавялі ў СІЗА № 1 Менску на вуліцы Валадарскага. 28 сьнежня прайшоў першы допыт Грузьдзіловіча. Сьледчыя выставілі яму абвінавачаньне паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
  • Фактычна справа заведзеная за асьвятленьне Алегам Грузьдзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай Волі», меў рэдакцыйнае заданьне.
  • За кратамі цяпер таксама кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік, асуджаны на 15 гадоў, і журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, на якога заведзена крымінальная справа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG