Аб гэтым паведамілі выданьне Boat International і СМІ Нямеччыны.
Няясна, што прычынілася да гэтага, але перамяшчэньне яхты коштам 100 мільёнаў даляраў зь нямецкіх водаў у Калінінград адбылося на фоне пагроз заходніх санкцый у выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Яхта «Graceful» прыбыла ў Гамбург у 2021 годзе, дзе ў яе канструкцыю быў унесены шэраг зьмен, у тым ліку два бальконы ў насавой частцы і пашырэньне плавальнай плятформы, паведаміла Boat International.