Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі паабяцаў вакцынаваным украінцам ад 60 гадоў бясплатны смартфон з ільготным тарыфам


Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі вакцынуецца ад каранавірусу, 2021 год.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі вакцынуецца ад каранавірусу, 2021 год.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі паведаміў, што вакцынаваныя грамадзяне ва ўзросьце ад 60 гадоў змогуць атрымаць бясплатны смартфон з ільготным тарыфам.

Анансаваную Зяленскім праграму «єСмартфон» павінны запусьціць вясной 2022 году, удакладняе Hromadske. «Перавагі лічбавай дзяржавы павінны быць даступныя ўсім незалежна ад узросту», — цытуе Зяленскага «Настогящее время».

Як адзначыў Зяленскі, атрымаць бясплатны смартфон і ільготны тарыф змогуць усе ахвочыя вакцынаваныя ўкраінцы ад 60 гадоў. Чакаецца, што прыняць удзел у праграме змогуць 8,5 мільёна ўкраінцаў.

Пакуль невядома, як падаць заяўку на ўдзел у праграме, якія менавіта смартфоны будуць уручаць вакцынаваным грамадзянам і што прадугледжвае ільготны тарыф.


Паводле інфармацыі міністра лічбавай трансфармацыі Ўкраіны Міхаіла Фёдарава, першы этап праекта пачнецца ў красавіку: улады пачнуць складаць сьпіс ахвочых атрымаць смартфон.

Пачатак другога этапу — атрыманьне смартфонаў — будзе залежаць ад тэрмінаў вырабу гаджэтаў. Паводле інфармацыі Фёдарава, урад плянуе рэалізаваць большую частку праекту ў 2022 годзе.

У лістападзе 2021 года Зяленскі паабяцаў, што грамадзянам Украіны, якія атрымалі два кампанэнты вакцыны ад каранавірусу, дзяржава выплаціць па тысячы грыўняў (каля $38).

«На гэтыя сродкі можна будзе набыць абанемэнт у спартзалю або фітнэс-клюб, наведаць кінатэатар, тэатар, музэй, канцэртную залю або выставачны цэнтар. Або купіць білеты для падарожжаў унутры краіны, на ўнутраныя авія- і чыгуначныя перавозкі», — казаў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG