Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ня зможа адабрацца на чэмпіянат сьвету-2022


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прычына — каранавірус «у значнай часткі спартсмэнак і прадстаўнікоў трэнерскага штабу».

«5 лютага 2022 году наша зборная не змагла вылецець у Осаку на кваліфікацыйны турнір Кубку сьвету-2022. У значнай часткі спартсмэнак і прадстаўнікоў трэнэрскага штабу непасрэдна перад вылетам быў знойдзены каранавірус, а акрамя таго, што чальцы каманды зьяўляюцца кантактамі першага ўзроўню, у аэрапорце праявіліся сымптомы яшчэ ў некаторых гульцоў, што зрабіла фактычна немагчымым удзел у турніры з улікам карантынных абмежаваньняў у Японіі», — гаворыцца ў паведамленьні афіцыйнага сайта Беларускай фэдэрацыі баскетболу.

У гэтых умовах, а таксама каб прадухіліць захворваньне астатніх чальцоў каманды, якім беларуская фэдэрацыя баскетболу разам зь Міністэрствам спорту і турызму вырашыла адмяніць вылет у Осаку.

Цяпер каманда засяродзіцца на падрыхтоўцы да лістападаўскіх матчаў кваліфікацыі Эўрабаскет-2022, які зьяўляецца адборачным на Алімпіяду-2024.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG