Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7350 новых выпадкаў: Мінздароўя паведаміла пра новы рэкорд колькасьці хворых на COVID-19


Мінская абласная клінічная лякарня ў пэрыяд эпідэміі COVID-19. Менск, кастрычнік 2021
Мінская абласная клінічная лякарня ў пэрыяд эпідэміі COVID-19. Менск, кастрычнік 2021

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 7350 пацыентаў з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Гэта новы рэкорд з пачатку пандэміі.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі:

  • зафіксавалі 7350 новых выпадкаў каранавірусу,
  • памерлі 17 чалавек,
  • 1 114 пацыентаў выпісалі з мэдычных установаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 760 845 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Акрыялі 749 595 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны гэты дыягназ.

За ўвесь час Міністэрства аховы здароўя прызнала, што каранавірус стаў прычынай сьмерці 6 116 чалавек. Паводле незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, сапраўдную колькасьць ахвяраў COVID-19 улады Беларусі шматкроць занізілі.

3 лютага Мінздароўя зафіксавала папярэдні рэкорд у колькасьці новых выпадкаў COVID-19 ад пачатку пандэміі ў Беларусі — 4990 хворых. 2 лютага Мінздароўя зарэгістравала 3634 новыя выпадкі COVID-19. У Менску і ў рэгіёнах у апошнія дні ў паліклінікі выстраіліся вялізныя чэргі.

Пачынаючы з 5 і 6 лютага, прыём пацыентаў у паліклініках Беларусі (уключаючы і агляд дома) будзе весьціся па суботах і нядзелях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG