Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Pfizer амаль скончыла распрацоўку новай вакцыны ад каранавірусу для дзяцей да 5 гадоў


Вакцынацыя дзяцей у Нямеччыне, ілюстрацыйнае фота
Вакцынацыя дзяцей у Нямеччыне, ілюстрацыйнае фота

Кампанія Pfizer і ягоны партнэр BioNTech пачала працэс зацьвярджэньня вакцыны для дзяцей да 5 гадоў.

Упраўленьне санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў (FDA) ЗША да 15 лютага мае прыняць рашэньне.

Вакцына прадугледжаная для дзяцей ад 6 месяцаў да 4 гадоў. Яе плянуюць рабіць сэрыяй з трох дозаў, у 10 разоў меншых за колькасьць вакцыны для дзяцей ад 5 да 12 гадоў. Магчыма, FDA дазволіць рабіць прышчэпкі таксама дзецям да 6 месяцаў, паведамляе CNET.

Летась у сьнежні Pfizer абвясьціў, што двухэтапная вакцына эфэктыўная для дзяцей ва ўзросьце ад 6 месяцаў да 2 гадоў, але не спрыяе дастаткова моцнаму імуннаму адказу ў дзяцей ва ўзросце ад 2 да 4 гадоў. Гэта заахвоціла кампанію пачаць тэставаньне трохдозавай вэрсіі вакцыны для дзяцей ва ўзросьце да 5 гадоў.

Летась у кастрычніку дасьледчык Pfizer Аляксандра Гуртман заявіла, што кампанія разглядае бустэр для дзяцей ад 5 да 11 гадоў, які даюць праз паўгода пасьля другой дозы. Цяпер толькі дзеці з 12 гадоў могуць атрымаць бустэр Pfizer.

27 сьнежня ў Беларусі пачалася вакцынацыя ад COVID-19 дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 17 гадоў. Вакцынаваць дзіця можна не раней як праз 6 месяцаў пасьля перанесенай ім COVID-19 і пры адсутнасьці супрацьпаказаньняў да вакцынацыі. Дзяцей прышчапляюць кітайскай вакцынай Verо Cell.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG