Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: Расея ня мае права вэта на рашэньне Ўкраіны ўступіць у NATO


Джон Кірбі
Джон Кірбі

Якое заўгодна пытаньне сяброўства ў NATO непасрэдна зьвязана з канкрэтнай краінай і самім Паўночнаатлянтычным альянсам. Масква ня мае права загадваць, лічаць у абаронным ведамстве ЗША.

Пра адсутнасьць нейкага спэцыяльнага права Расеі на вэта заявіў прэс-сакратар Пэнтагону Джон Кірбі. Ён падкрэсьліў, што пытаньне сяброўства — гэта пытаньне 31 дзяржавы, якія ўваходзяць у альянс, і Ўкраіны. Расеі ж у гэтым сьпісе няма.

Прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што Ўкраіна працягвае рэформы, каб адпавядаць стандартам NATO, і ёй дапамагаюць ЗША.

Ён таксама нагадаў Крамлю, што той ня мае права голасу ў гэтым пытаньні.

«Гэта ня той выпадак, калі Пуцін мае права вэта. Гэта не працуе», — сказаў Кірбі.

Раней Пуцін заявіў, што ўступленьне Ўкраіны ў NATO «падрывае бясьпеку Расеі».

17 сьнежня 2021 году МЗС Расеі апублікаваў праект пагадненьня паміж Расеяй і ЗША аб «гарантыях бясьпекі» і праект пагадненьня аб мерах у гарантаваньні бясьпекі Расеі і дзяржаў – чальцоў NATO. У прыватнасьці, Расея прапанавала NATO адмовіцца ад уступленьня Ўкраіны ў альянс, а таксама «ад любой вайсковай дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны». Расея таксама заклікала ЗША не ствараць вайсковых баз на тэрыторыі былога СССР і не прымаць гэтыя краіны ў NATO.

Аднак тры раўнды перамоваў паміж Расеяй і Захадам не далі плёну. Больш за тое, заходнія краіны істотна дапамаглі ўзброіць Украіну, на якую, як там асьцерагаюцца, плянуе напасьці Расея. Асобнае папярэджаньне Дзярждэпартамэнт ЗША вынес беларускім дыпляматам — у выпадку, калі атака адбудзецца з тэрыторыі Беларусі, дзе ўжо сканцэнтраваліся расейскія войскі, наступствы зазнае і рэжым Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG