За мінулыя суткі ў краіне выявілі 2387 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 740 988 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 732 012 пацыентаў (2249 за суткі), у якіх раней быў пацьверджаны каранавірус.
За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 6039 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Зь іх 15 — за апошнія суткі.
У той час як краіны Эўропы ўводзяць дадатковыя захады з улікам імклівага распаўсюду штаму «Омікрон», беларускія ўлады ў сьнежні 2021 году абвясьцілі пра шэраг захадаў, якія зьмякчаюць ці наагул касуюць каранавірусныя абмежаваньні ўнутры краіны.
Цяпер карантын абавязковы толькі для тых, каму ў мэдычных установах афіцыйна паставілі дыягназ COVID-19. Кантактам першага і другога ўзроўняў не выдаюць бальнічныя. Раней у Беларусі на загад Лукашэнкі скасавалі абавязковае нашэньне масак пры наведваньні публічных аб’ектаў, арганізацыяў і ў транспарце.