Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калегі палітвязьня Андрэя Аляксандрава аднавілі доступ да ягонага сайту «Беларусский журнал»


Андрэй Аляксандраў
Андрэй Аляксандраў

Мэдыя заснаваў журналіст Андрэй Аляксандраў, які цяпер знаходзіцца за кратамі паводле палітычна матываванай крымінальнай справы.

З 2014 году ў «Беларусском журнале» выходзілі аналітычныя артыкулы і агляды, друкаваліся меркаваньні палітолягаў, эканамістаў і культуролягаў, піша БАЖ.

На сайце ёсьць такія разьдзелы, як «Палітыка», «Грошы», «Жыцьцё» і «Арт», таксама даступны архіў матэрыялаў.

Праект перастаў абнаўляцца пасьля затрыманьня Андрэя Аляксандрава год таму. Але калегі журналіста аднавілі доступ да сайту journalby.com.

Хто такі Андрэй Аляксандраў

Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку Ірыну Злобіну затрымалі 12 студзеня. 14 студзеня ў межах іхнай справы прайшоў ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Спачатку Аляксандрава абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачаньне — паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

  • Андрэй Аляксандраў нарадзіўся 27 студзеня 1978 году ў Ніжнім Тагіле.
  • Дзяцінства прайшло ў Паставах. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку, у незалежнай гарадзкой газэце «Хімік».
  • У 2009–2012 гадах быў намесьнікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
  • Вучыўся ў Вялікай Брытаніі, атрымаў ступень магістра мэдыямэнэджмэнту ў Вэстмінстэрскім унівэрсытэце ў Лёндане.
  • Быў штатным супрацоўнікам міжнародных праваабарончых журналісцкіх арганізацыяў Index on Censorship і Article 19. Але вярнуўся ў Беларусь.
  • У 2015–2018 быў намесьнікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Пасьля працаваў у агенцтве мэдыякансультантам на дамове.
  • Андрэй любіць футбол (заўзее за «Лівэрпуль»), літаратуру, піша вершы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG