Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, некалькі сотняў чалавек прайшлі шэсьцем па цэнтры Кіева і правялі традыцыйнае веча на плошчы Незалежнасьці.
Арганізатары заявілі, што сёлета патрабуюць прысвоіць Сцяпану Бандэру званьне Героя Ўкраіны.
Арганізатары гэтага шэсьця традыцыйна зьяўляюцца нацыяналістычныя і радыкальныя арганізацыі: «Свабода», «Правы сектар», «Нацыянальны корпус» і іншыя.
Падобныя акцыі 1 студзеня, як і ў мінулыя гады, прайшлі таксама ў некаторых іншых гарадах Украіны, у тым ліку Запарожжы і Львове.
- Сьцяпан Бандэра нарадзіўся 1 студзеня 1909 году. Ён быў адным з аўтараў Акту аднаўленьня Ўкраінскай дзяржавы 30 чэрвеня 1941 году. 5 ліпеня 1941 году акупацыйная нямецкая адміністрацыя ўзяла яго пад хатні арышт. З восені 1941 году яго зьняволілі ў бэрлінскай турме, а з пачатку 1942 да жніўня 1944 году — у канцэнтрацыйным лягеры «Заксэнгаўзэн». 15 кастрычніка 1959 году ў Мюнхэне Бандэру забіў стрэлам з цыяністым каліем савецкі агент.