Па інфармацыі валянтэрскай службы «Вясны», за 2021 год:
- праваабаронцы налічылі 6 443 затрыманьні;
- беларускія судзьдзі вынесьлі 3211 судовых рашэньняў;
- па «палітычных артыкулах» аштрафавалі мінімум 828 чалавек на агульную суму ў 1 мільён 42 тысячы і 318 рублёў (прыкладна 409 тысяч даляраў);
- арыштамі судзьдзі пакаралі мінімум 2 107 чалавек, агулам у ізалятарах яны адбылі 32 125 сутак (амаль 89 гадоў на ўсіх);
- паводле дадзеных «Вясны», за год з 3211 адміністрацыйных справаў за недаказанасьцю віны спынілі толькі 13.
Паводле валянтэраў @spiski_okrestina, толькі за сьнежань 2021 году:
- затрымалі сама меней 260 чалавек,
- «суткі» атрымалі 64 чалавекі (13 жанчын і 51 мужчына), агулам яны правялі за кратамі 891 дзень,
- штрафы атрымалі 2 жанчыны, агулам на суму 2320 рублёў.