Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раніцай у цэлым раёне Менску адключалася электраэнэргія


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 31 сьнежня ў Менску быў цалкам абясточаны Фрунзэнскі раён гораду.

Адключылася сетка 110 кілявольт ува ўсім раёне, паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале Менгарвыканкаму.

Праўда, Менгарвыканкам удакладніў, што цягам 10 хвілінаў энэргазабесьпячэньне аднавілі. Цяпер на падстанцыі ЦЭЦ-4 спэцыялісты рамантуюць разьяднальнік. Прычыну здарэньня высьвятляюць.

Менсктранс паведамляе аб масавых праблемах і з грамадзкім транспартам. Рух тралейбусаў розных маршрутаў пачаў спыняцца з 5-й гадзіны раніцы. У тым ліку з прычыны «пашкоджаньня кантактнай сеткі».

Цяпер, паводле Менсктрансу, рух транспарту адноўлены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG