Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабода асудзіў пашырэньне сьпісу «іншаземных агентаў» у Расеі


Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай асудзіў уключэньне ў расейскі рэестар «іншаземных агентаў» асобаў, якія супрацоўнічаюць з радыёстанцыяй.

«Пасьля сёньняшняга ўключэньня дваіх журналістаў Радыё Свабода ў сьпіс „замежных агентаў“ расейцаў, якія супрацоўнічаюць з радыёстанцыяй і на якіх навесілі такі цэтлік, ужо 18. Гэтыя дзеяньні не прымусяць нас спыніць працу для расейскай аўдыторыі», — заявіў Флай.

  • Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар СМІ — «іншаземных агентаў» восем чалавек, сярод якіх пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, рэдактар сацыяльных сетак Радыё Свабода Іван Бяляеў і журналістка сайту Север.Реалии Алена Ўладыкіна.
  • У рэестар таксама трапілі галоўны рэдактар «Холаду» Таісія Бекбулатава, удзельніцы гурту Pussy Riot Надзея Талаконьнікава і Вераніка Нікульшына, Андрэй Аляксееў, а таксама галерыст і былы сябра Грамадзкай палаты Расеі Марат Гельман. Пра гэта паведамляе «Настоящее время».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG