Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла аўдыёкніга вершаў палітвязьня Андрэя Скурко, напісаных для сына


Андрэй Скурко, зьняволены журналіст
Андрэй Скурко, зьняволены журналіст

Адбылася прэзэнтацыя першай часткі аўдыякнігі вершаў паэта, палітвязьня, супрацоўніка «Нашай нівы» Андрэя Скурко.

«Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» — так называецца аўдыёкніга вершаў Андрэя Скурко. Слухаць яе можна па спасылцы:

«Вясёлыя вершы для добрых дзетак, напісаныя далёка», — з анатацыі да аўдыёкнігі паэта-палітвязьня.

Прэзэнтацыя аўдыёкнігі адбылася онлайн у 19:00 23 сьнежня.

Андрэй Скурко піша за кратамі вершы для свайго маленькага сына Тамашыка.

Турэмныя вершы Андрэя Скурко загучалі галасамі народных артыстаў Беларусі Зоі Белахвосьцік і Аляксандра Падабеда, актораў Ірыны Якавец і Арсеня Гардзіенкі. Усяго аўдыёкніга зьмяшчае 55 твораў, 10 зь якіх прэзэнтавалі 23 сьнежня.

Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 году разам з рэдактарам «Нашай нівы» Ягорам Марціновічам. Перш быў падазраваным паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Далей затрыманьне працягнулі ўжо паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкмет раскраданьня).

12 ліпеня 2021 году Андрэя Скурко прызналі палітвязьнем. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG