Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна крамаў у Беларусі сёлета былі стратнымі, даўгі склалі 4 мільярды даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суб’екты розьнічнага гандлю Беларусі паказалі свае пра валавыя паказьнікі ў 2021 годзе.

Розьнічны тавараабарот у Беларусі за 11 месяцаў гэтага году вырас на 1,3% да ўзроўню 2020 году, пішуць Banki24.by. Гэта сьведчыць на слабую спажывецкую актыўнасьць унутры краіны: ад пачатку 2021 году рэальныя грашовыя даходы беларусаў павялічыліся толькі на 2,2%, а спажывецкае крэдытаваньне канчаткова затухла.

30% продажаў флягманскіх кампаній рытэйлу прыпадае на Менск. Але дынаміка тавараабароту тут яшчэ слабейшая, чым па краіне ў цэлым: за 11 месяцаў продажы вырасьлі на 0,1% у параўнаньні зь мінулым годам.

Па выніках 10 месяцаў сярод каля 30% суб’ектаў гандлю нерэнтабэльныя, а 51% паказалі рэнтабэльнасьць у межах крыху вышэй за 0%. Толькі 1,1% бізнэсаў мелі рэнтабэльнасьць ад 20% або вышэй.

Сумарныя даўгі флягманаў рытэйлу на 1 лістапада 2021году дасягнулі 10,3 мільярда рублёў (4,29 мільярда даляраў у эквіваленце). Ад пачатку году яны вырасьлі на 7%.

У кастрычніку сярэднесьпісачная колькасьць работнікаў гандлю скарацілася да 2020 году на 5,5%. Іншымі словамі, кампаніі больш звальнялі, чым прымалі працу.

У абсалютных лічбах за 10 месяцаў флягманы галіны звольнілі 83,5 тысяч чалавек, прыняўшы на працу 76 тысяч. На чыстай аснове колькасьць звольненых у рытэйле склала 7,5 тысячы чалавек.

Акрамя таго, арганізацыі раздробнага гандлю адстаюць ад астатняй эканомікі ў памеры сярэдняга заробку і па тэмпах яго росту. Паводле разьлікаў Белстату, сярэднія прыбыткі ў галіне крыху перавышаюць 1000 рублёў, тады як па ўсёй эканоміцы паказьнік роўны 1400 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG