Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі расейца нібыта за падпал аўтамабіля сілавіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Таксама дзяржаўныя тэлеканалы гавораць, што на рахунку мужчыны 39 пашкоджаньняў тралейбусаў.

Начальнік УКДБ Гомельскай вобласьці Аляксандар Мельнікаў паведаміў Лукашэнку пра затрыманьне ў Гомлі грамадзяніна Расеі зь відам на жыхарства ў Беларусі. Як паведамляе дзяржаўны тэлеканал СТБ, мужчына падпаліў машыну першага намесьніка начальніка Гомельскага ўпраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў і пракалоў колы 39 тралейбусаў.

Паводле вэрсіі КДБ, злачынства адбылося з «экстрэмісцкіх, палітычных матываў», а колы ў тралейбусах мужчына прабіў для спыненьня руху грамадзкага транспарту.

22 сьнежня Лукашэнка ў час наведваньня Гомельшчыны паведаміў, што за спробу «ўчыніць тэракты» ў Беларусі затрымалі сем чалавек, а сілавікі нібыта чакалі ажыцьцяўлененьня злачынстваў, каб зьняць іх на камэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG