Угода ажыцьцяўляецца на фоне абвастрэньня напружанасьці ва Ўсходняй Эўропе ад таго, што Расея сканцэнтравала войскі ўздоўж сваёй мяжы з Украінай.
Поўны набор супрацьтанкавых ракетных комплексаў уключае ў сябе 341 ракету FGM-148F і 30 камандна-пускавых установак, запасныя часткі і тэхнічную падтрымку, заявілі ў Міністэрстве абароны. Нягледзячы на ўхваленьне зьдзелкі з боку Дзяржаўнага дэпартамэнту, у паведамленьні не гаворыцца аб падпісаньні кантракту або завяршэньні перамоваў.
У аўторак удзень Дзярждэпартамэнт паведаміў аб тэлефоннай размове дзяржсакратара Энтані Блінкена з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманіце.
«Дзяржсакратар Блінкен і прэмʼер-міністарка Шыманіце пацьвердзілі важнасьць нашых трывалых абаронных і эканамічных адносін для бясьпекі і разьвіцьця Трансатлянтычнага рэгіёну і ўсяго сьвету», — гаворыцца ў паведамленьні.