Гародніна
Найбольш з гародніны з пачатку году падаражэла капуста — у 2,2 раза (55%). На пачатку году кіляграм капусты каштаваў 0,65 рубля. У лістападзе ўжо 1,47 рубля.
Бульба з пачатку году падаражэла ў 1,4 раза. Кіляграм бульбы, згодна зь Белстатам, на пачатку году каштаваў 89 капеек, а цяпер каштуе 1,3 рубля.
Буракі з пачатку году падаражэлі ў паўтара раза (+34%), морква — у 1,4 раза (+28%). Агуркі са студзеня патаньнелі на рубель, або на 17%. Памідоры ў кошце амаль не зьмяніліся.
Мяса
Сьвініна са студзеня падаражэла на 13,6%, цяпер кіляграм каштуе 12,27 рубля. Ялавічына вырасла ў цане на 10%, бескасьцёвае мяса на лістапад каштавала 16,49 рубля.
Кураціна ў параўнаньні са студзенем падаражэла на 13% — да 5,11 рубля за кіляграм.
Алей, яйкі, малочныя вырабы
Сланечнікавы алей у параўнаньні са студзенем падаражэў на 20%, цяпер літар каштуе 5,5 рубля. Яйкі вырасьлі ў цане толькі на 2%.
Малако ў параўнаньні са студзенем прыбавіла ў цане 7%, кефір падаражэў на 6,3%, сьмятана — на 4,3%, мяккі сыр — на 6,7%, цьвёрды сыр у цане не зьмяніўся.
Яйкі падаражэлі на 2%, або да 2,63 рубля за дзясятак.
Садавіна
Бананы са студзеня патаньнелі на 7%, яблыкі — на 13%, а вось цытрусавыя (мандарыны, лімоны, апэльсіны) падаражэлі на 1,7%.
Крупы, мука
Грэчка з пачатку году падаражэла на 20% — да 4,12 рубля, ячныя крупы — на 1,2%, да 1,56 рубля, мука падаражэла менш чым на 1%.
Алькаголь
Амаль зусім не падаражэла гарэлка (+1,9%) і віно (+1%) са студзеня. Піва падаражэла на 8,4%, каньяк наогул патаньнеў на 1%.