Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША асудзіў прысуды шасьцём беларускім палітвязьням


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Злучаныя Штаты асуджаюць сёньняшнія палітычна матываваныя прысуды беларускім апазыцыянэрам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку і іншым, вынесеныя на судовых працэсах, якія не адпавядаюць вяршэнству права, заявіў дзяржасакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Ні гэтыя асобы, ні беларускі народ не заслугоўваюць такіх жорсткіх рэпрэсій, — адзначыў Блінкен. — На жаль, гэтыя прысуды зьяўляюцца чарговым сьведчаньнем ігнараваньня рэжымам (…) міжнародных абавязаньняў, а таксама правоў чалавека і асноўных свабод беларусаў. Беларускі народ заслугоўвае лепшага».

«Мы паўтараем наш заклік да рэжыму Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, палітычнай апазыцыі, спартоўцаў, студэнтаў, юрыстаў і іншых беларусаў; неадкладна вызваліць усіх больш як 900 палітвязьняў, у тым ліку спадароў Ціханоўскага, Лосіка, Статкевіча і іншых; весьці сапраўдны дыялёг з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасьцю; правесьці свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным назіраньнем; спыніць жорсткую эксплюатацыю ўразьлівых мігрантаў; і выконваць свае абавязаньні па міжнародным праве», — дадаў дзяржсакратар ЗША.

14 сьнежня быў вынесены прысуд па «справе Ціханоўскага». Сяргей Ціханоўскі атрымаў 18 гадоў калёніі, Ігар Лосік і Ўладзімер Цыгановіч — па 15 гадоў, Дзьмітры Папоў і Арцём Сакаў — па 16 гадоў. Палітыка Міколу Статкевіча пакаралі калёніяй на 14 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG