Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм’ер і нямецкі канцлер абмеркавалі будучыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску


Оляф Шольц і Матэвуш Маравецкі, 12 сьнежня 2021
Оляф Шольц і Матэвуш Маравецкі, 12 сьнежня 2021

У нядзелю адбылася сустрэча прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з новым канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам. Сярод тэмаў сустрэчы былі пытаньні міграцыі і энэргетыкі, а таксама сытуацыя на ўсходняй мяжы Эўразьвязу.

Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і канцлер Нямеччыны Оляф Шольц на сустрэчы абмеркавалі будучыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску, а таксама сытуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе канцылярыя польскага прэмʼера.

«Мы абмеркавалі магчымыя сцэнары будучвыні, пытаньні патэнцыйных санкцыяў, якія будуць абмяркоўвацца на наступным пасяджэньні Рады Эўропы, каб рэжым Лукашэнкі і яго крамлёўскія кіраўнікі разумелі, што мы поўныя рашучасьці абараняць усходнюю мяжу Эўразьвязу. Я прадставіў канцлеру зьмену тактыкі рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах штучна выкліканага міграцыйнага крызісу і выкарыстаньня людзей у якасьці жывога шчыта, у якасьці зброі. Мяжа мае быць моцнай, каб ЭЗ мог абараняць сябе і вырашаць свой лёс», — сказаў Маравецкі.

Гэта ня першая сустрэча палітыкаў, але першая пасьля таго, як Шольц заняў пасаду канцлера Нямеччыны. Раней яны размаўлялі ў канцы лістапада ў Бэрліне, які Маравецкі наведаў сярод іншых эўрапейскіх сталіцаў у сувязі з сытуацыяй на польска-беларускай мяжы Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG