Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў нядзелю правядзе тры сустрэчы зь кіраўніцтвам Эўразьвязу


Шарль Мішэль і Сьвятлана Ціханоўская
Шарль Мішэль і Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штабу абмяркуюць далейшую стратэгію Эўразьвязу стасоўна Беларусі.

На першай сустрэчы адбудуцца перамовы Сьвятланы Ціханоўскай і кіраўніка Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць разьвіцьцё адносінаў Беларусі і ЭЗ зараз і пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал беларускай дзяячкі.

Другая сустрэча — перамовы з прэзыдэнтам Эўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. На парадку дня — удзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве, а таксама стратэгія ЭЗ па Беларусі.

Трэцяя — сустрэча паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і міністрамі краін Эўразьвязу пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка па зьнешняй палітыцы ЭЗ Жузэпа Бурэля і з удзелам прэзыдэнта Эўрапейскай рады Шарля Мішэля. Бурэль ладзіць сустрэчу напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства, каб узгадніць фармат удзелу беларускай грамадзянскай супольнасьці ў гэтай і іншых праграмах Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG