Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі трэйдэр беларускіх угнаеньняў расказаў аб працы ва ўмовах санкцый


Здабыча калійных угнаеньняў ў Салігорску
Здабыча калійных угнаеньняў ў Салігорску

Украінская кампанія «Агророзквіт» (даччыная кампанія Беларускай калійнай кампаніі ва Ўкраіне), нягледзячы на санкцыі, уведзеныя США 2 сьнежня , працягвае пастаўкі беларускіх калійных угнаеньняў.

«Мы працуем выключна ў прававым полі, і да Амэрыкі ня маем ніякага дачыненьня — у нас не працуюць грамадзяне Амэрыкі, няма амэрыканскага капіталу. Таму мы ў штатным рэжыме, як працавалі, так і працуем», — сказаў Свабодзе кіраўнік прадпрыемства Вадзім Кулік.

Паводле яго, кампанія не плянуе абскарджваць уведзеныя санкцыі ў судовым парадку.

Вадзім Кулік таксама перакананы, што абмежаваньні ЗША не ўскладняць разьлікі па кантрактах.

«Сёлета мы ўвогуле не працавалі ў далярах. Мы апошні год купляем у эўра, а прадаём у грыўні, таму ў нас няма прывязкі да амэрыканскай валюты», — дадаў кіраўнік кампаніі «Агророзквіт».

Што вядома пра ўкраінскага трэйдэра беларускіх угнаеньняў

Кампанія «Агророзквіт» зарэгістраваная ва Ўкраіне ў ліпені 2016 году са статутным капіталам 300 тысячаў грыўняў (каля 11 тысяч даляраў). Яна эксклюзіўны пастаўшчык беларускіх калійных угнаеньняў заводу «Беларуськалій».

Прадпрыемства заснавалі ААТ «Беларуская калійная кампанія» (60% акцый) і брытанская кампанія Agrofertrans Ltd (40% акцый). Уласьнікам брытанскай кампаніі доўгі час быў грамадзянін Швайцарыі Людавік Шарль Жан Вэрбіст, але ў 2019 годзе ён перадаў права ўласнасьці свайму шматгадоваму партнэру ва Ўкраіне Аляксандру Скрыпку.

Адначасова, у тым жа 2019 годзе, украінскі бізнэсовец атрымаў кантроль і над украінскай кампаніяй «САНАГРО УКРАЇНА» (паводле статуту, яна займаецца вырошчваньнем зерневых, бабовых і алейных культур). Яе заснавальнікам таксама было брытанскае прадпрыемства Agrofertrans Ltd.

Аляксандар Скрыпка працуе і ў Беларусі. Брытанскі капітал быў выкарыстаны для рэгістрацыі ў 2016 годзе кампаніі «Белаграферт» у межах свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвэст». На афіцыйным сайце СЭЗ пазначана, што прадпрыемства створана з удзелам брытанскіх інвэстыцый. Хоць назва брытанскай кампаніі ня ўзгадваецца.

Аднак ужо ў 2017 годзе, у публікацыі, прысьвечанай будаўніцтву заводу па вытворчасьці грануляванага сульфату амонію на аснове сыравіны ААА «Гродна Азот», кампанію «Белаграферт» назвалі беларуска-ўкраінскай. Завод гэтай кампаніі цяпер вырабляе 120 тысячаў тон угнаеньняў у год. Большую іх частку пастаўляюць ва Ўкраіну.

Абарот брытанскай кампаніі Agrofertrans Ltd складае 1,7 мільёна тон. Кампанія кантралюе 50% украінскага і 30% віетнамскага рынку ўгнаеньняў.

Паводле ініцыятывы «Рабочы рух», створанай пасьля акцыяў пратэсту ў 2020 годзе для абароны правоў працоўных, Аляксандар Скрыпка ў 2015 годзе наведваў Віетнам як генэральны дырэктар Agrofertrans Ltd разам з Аленай Кудравец, генэральнай дырэктаркай Беларускай калійнай кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG