Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна скасавала абмежаваньні на імпарт беларускага транспарту


Аўтобус МАЗ
Аўтобус МАЗ

Міністэрства эканомікі Ўкраіны адмовілася ад магчымасьці абскардзіць рашэньне Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева, які прызнаў незаконным увядзеньне 35-адсоткавага мыта на пастаўкі ва Ўкраіну грузавога і пасажыраскага транспарту зь Беларусі.

Адпаведнае рашэньне Міністэрства эканомікі Ўкраіны накіравала ў Міжведамасную камісію міжнароднага гандлю, якая сёлета 22 красавіка пастанавіла аб спагнаньні мытаў. На выкананьне рашэньня суду міжведамасная камісія скасавала сваё папярэдняе рашэньне.

Адметна, што гэтыя абмежаваньні за ўвесь час так і не былі выкарыстаныя, бо іх пачала абскарджваць ва ўкраінскіх судах даччыная кампанія Менскага аўтамабільнага заводу ва Ўкраіне «Гандлёвы дом „МАЗ-Украіна“».

Праз паўгода судовага працэсу Акруговы адміністрацыйны суд Кіева ўхваліў рашэньне на карысьць беларускага вытворцы і абавязаў Міністэрства эканомікі Ўкраіны кампэнсаваць усе судовыя выдаткі, зьвязаныя з разглядам гэтай справы.

У канцы лістапада дэпутат з праўладнай фракцыі «Слуга народу» Аляксандар Дануца прапанаваў заканадаўча забараніць імпарт зь Беларусі.

«Украіна ня мае маральнага права падтрымліваць эканоміку дзяржавы, дзеяньні якой на міжнароднай арэне ўжо прыраўнаваныя да тэрарызму. Спадзяюся, што страта рэжымам Лукашэнкі чатырох мільярдаў даляраў на год (пастаўкі ва Ўкраіну зь Беларусі ў першыя паўгода 2021-га склалі 1,9 мільярда даляраў) прымусіць яго перагледзець сваю палітыку. Першым крокам мусіць стаць тэрміновае вызваленьне 876 палітвязьняў, сярод якіх лідэры, якія маюць падтрымку народу: Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава, Максім Знак», — заявіў Аляксандар Дануца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG