Пра гэта інфармуе DW.
Эканамічныя паказьнікі Кітаю выклікаюць занепакоенасьць у дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіны Георгіевай. «КНР змагла дабіцца прыкметнага аднаўленьня, але дынаміка яе росту відавочна запаволілася», — заявіла яна падчас віртуальнай сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнай рады Кітаю Лі Кэцянем.
Паколькі Пэкін зьяўляецца важным фактарам для сусьветнай эканомікі, «энэргічныя меры падтрымкі якаснага росту дапамогуць ня толькі Кітаю, але і ўсяму сьвету», адзначыла Георгіева. Кіраўніца МВФ заклікала Кітай і ЗША зноў больш актыўна супрацоўнічаць і ўмацоўваць сыстэму міжнароднага гандлю.
Прагнозы росту эканомікі Кітаю на 2022 год
У кастрычніку МВФ зьнізіла прагноз росту кітайскай эканомікі да 8 працэнтаў у бягучым і 5,6 працэнта ў наступным годзе. Аналітыкі фонду зьвязваюць гэта з крызісам рынку нерухомасьці, цэнамі на вугаль і нястачай энэргарэсурсаў.
У самім Кітаі таксама скарэктавалі эканамічны прагноз. Падчас кансультацый у палітбюро Кампартыі КНР у аўторак, 7 сьнежня, было прапанавана зьнізіць яго да паказчыка «больш за пяць працэнтаў» у 2022 годзе. Прычына — пандэмія, якая працягваецца, і высокія цэны на сыравіну.