Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заявілі пра дыпляматычны байкот Алімпіяды ў Пэкіне. Кітай прыгразіў контрамерамі


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Адміністрацыя Джо Байдэна 6 сьнежня абвясьціла, што прадстаўнікі ўраду ЗША ня будуць прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне.

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Дыпляматычны байкот, адзначае «Голас Амэрыкі», да якога некаторыя чальцы Кангрэса ЗША заклікалі ў апошнія тыдні, не паўплывае на ўдзел амэрыканскіх спартоўцаў у спаборніцтвах.

У мінулым месяцы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што разглядае магчымасьць такога дыпляматычнага байкоту ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Кітаі, у тым ліку ўціску мусульманскай меншасьці, якую Вашынгтон называе генацыдам.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Кітая Чжао Ліцзянь заявіў раней, што заклікі зьяўляюцца «гульнёй на публіку» і павінны спыніцца, каб не пацярпелі «дыялёг і супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША ў важных галінах».

«Калі ЗША маюць намер трымацца свайго курсу, Кітай прыме рашучыя контрамеры», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі 6 сьнежня.

  • Алімпіяда ў Пэкіне будзе праходзіць з 4 па 20 лютага 2022 году.
  • Апошні раз ЗША цалкам байкатавалі Алімпійскія гульні 1980 году ў Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG