Пра гэта паведаміла паэтка Крысьціна Бандурына ў Фэйсбуку.
«Воля піша, што ў СІЗА ў яе цяпер ёсьць матрац і коўдра, доступ да лекаў, а яшчэ яна зноў пачала есьці мяса — «таму што інакш няма чаго будзе есьці», — працытавала Бандурына.
Вольга Гарбунова — сьвядомая вэгетарыянка больш як 20 гадоў, у яе было некалькі пэрыядаў вэганства.
Гарбунова таксама паведаміла ў лісьце, што ў СІЗА захварэла.
Вольгу Гарбунову затрымалі сёлета 9 лістапада па крымінальнай справе «Арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Амаль два тыдні ў ізалятары на Акрэсьціна яна трымала галадоўку.