Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт: Курдзкую журналістку не арыштавалі, а проста не пусьцілі ў Беларусь


Слуп у калючым дроце на памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца на беларуска-польскай мяжы
Слуп у калючым дроце на памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца на беларуска-польскай мяжы

Памежны камітэт абверг зьвесткі пра затрыманьне ў аэрапорце журналісткі курдзкага тэлеканалу NRT Жыян Алі.

У камэнтары «Спутнику» памежнікі заявілі, што журналістцы проста адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі. Прычынай называецца адсутнасьць у яе акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў.

Тэлеканал NRT, які базуецца ў ірацкім Курдыстане, раней паведаміў пра арышт сваёй журналісткі Жыян Алі ў менскім аэрапорце. У паведамленьні гаварылася, што ў яе забралі ўсё абсталяваньне.

Паводле NRT, журналістка мелася ехаць на мяжу Беларусі з Польшчай, дзе цяпер знаходзіцца мноства мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Эўразьвяз. Значная частка мігрантаў паходзіць з ірацкага Курдыстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG