Міністар замежных справаў Францыі Жан-Іў Лё Дрыян заявіў у нядзелю, што Расеі давялося націснуць на Беларусь, каб пакласьці канец міграцыйнаму крызісу, паведамляе Reuters.
«Расея мусіць аказаць ціск на Беларусь, – заявіў міністар тэлеканалу LCI, дадаўшы, што Ўладзімір Пуцін павінен выканаць абяцаньне націснуць на Беларусь, якое ён даў падчас тэлефоннай размовы на мінулым тыдні з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
- Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін дамовіліся аб «дээскаляцыі» міграцыйнага крызісу на мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай, паведамілі ў панядзелак увечары, 15 лістапада, у Елісейскім палацы пасьля тэлефоннай размовы паміж прэзыдэнтамі Францыі і Расеі, якая працягвалася адну гадзіну 45 хвілін.
- У той жа дзень канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель 40 хвілін гутарыла па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. 16 лістапада Лукашэнка сказаў, што даў Мэркель прапанову, як разьвязаць сытуацыю.