Яго забралі з заняткаў, якія ён вёў у прыватнай школе, паведаміла «Вясна».
Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля 9 жніўня 2020 году ён разам зь яшчэ сямю выкладчыкамі падпісаў заклік да галіновага абласнога прафсаюзу з патрабаваньнем прызнаць факт фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт.
Пазьней Аскірку не працягнулі кантракт і нават забаранілі ўваходзіць у будынак унівэрсытэту.
Валянцін таксама зьяўляецца міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Жыхара Мазыра арыштавалі на 5 дзён за падпіску на «Белсат»
Жыхара Мазыра, вакаліста гурту «Ня Варта» Фёдара Чаранкова арыштавалі на 5 дзён за падпіску на «Белсат» у інстаграме.
Таксама ў яго пастанавілі забраць айфон.
Доказам віны ў пашырэньні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у судзе палічылі тое, што ў інстаграме Фёдара была спасылка на «Белсат».
Падчас працэсу Чаранкоў пасьпеў крыкнуць, што ён сьпіць на драўляных нарах без матраца, а замест падушкі выкарыстоўвае рулёны туалетнай паперы, паведаміў «Белсат».