Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі заявіў, што каля межаў Украіны сканцэнтравана каля 100 тысячаў расейскіх вайскоўцаў


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што каля мяжы з Украінай знаходзяцца амаль 100 тысячаў расейскіх салдатаў і што заходнія краіны перадалі Кіеву інфармацыю аб актыўным перасоўваньні расейскіх войскаў у раёне ўкраінскай мяжы

«Я спадзяюся, што ўвесь сьвет цяпер можа ясна бачыць, хто сапраўды хоча мір і хто канцэнтруе амаль 100 тысячаў салдатаў на нашай мяжы», — сказаў Зяленскі ў відэавыступе, разьмешчаным на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Перасоўваньне расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай выклікала ў Кіева і заходніх краінаў перасьцярогі наконт магчымага ўварваньня ва Ўкраіну. Масква называе гэтыя перасьцярогі «правакацыйнымі», у сваю чаргу выказваючы занепакоенасьць ростам вайсковай актыўнасьці NATO у рэгіёне.

3 лістапада Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што колькасьць расейскай групоўкі, сканцэнтраванай ля мяжы з Украінай, складае 90 тысячаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG