Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 12 лістапада: 3 гады «хатняй хіміі» за фота з 9 жніўня


Суд Цэнтральнага раёну Менску
Суд Цэнтральнага раёну Менску

Улады працягваюць уціск грамадзянаў за іх пазыцыю. Свабода зьбірае факты перасьледу.

Палітвязьня асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Яго апазналі на фота пратэстаў за 9 жніўня 2020 году

24-гадовага Кірыла Волаха затрымалі сёлета 22 жніўня. Яго абвінавацілі ў актыўным удзеле ў беспарадках 9 жніўня. Нібыта ён выкрыкваў лёзунгі, пляскаў рукамі, перашкаджаў руху транспарту і не падпарадкоўваўся міліцыянтам.

Кірыл жа на судзе 12 лістапада сказаў, што ў той дзень гуляў па горадзе з сваёй нявестай, сапраўды быў на месцы пратэстаў, але нічога не выкрыкваў і не рабіў.

Ад часу затрыманьня да суду Кірыла Волаха трымалі ў ізалятары. Ён хворы на астму. На працэсе ён кашляў і карыстаўся інгалятарам з закутымі ў кайданкі рукамі.

Судзьдзя Вікторыя Шабуня пакарала яго трыма гадамі хатняй хіміі, паведаміла «Вясна».

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG