Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У валянтэра Ільлі Міронава, зьняволенага за камэнтар, за кратамі захварэлі вочы


Ільля Міронаў. Архіўнае фота.
Ільля Міронаў. Архіўнае фота.

Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі 30 верасьня ў «справе аб камэнтарах».

На сваёй старонцы ў Facebook Ільля напісаў спачуваньні сям’і Андрэя Зэльцэра.

«Хварэю. Хвароба вачэй — каньюнктывіт. Чытаць і пісаць цяжка. Адчуваю рэзь і сьверб, таму пішу няшмат. Тут усе добрыя людзі. Як, пэўна, і ўсюды. Добрых людзей болей. Ёсьць нават грашовыя пераводы — 5, 10, 20 рублёў. Паштоўкі не даходзілі. У мяне ўжо месяц нэўроз ад усяго гэтага, нэрвы, стрэс», — напісаў у лісьце Ільля Міронаў.

Ягоная маці Валянціна Міронава кажа, што зь лістоў сына адчувае, што ён сумуе, ды яшчэ і вочы баляць.

Увосень 2020 году Ільля Міронаў некалькі разоў сядзеў на «сутках» за акцыі пратэсту. У ліпені 2021-га яго затрымалі праз падазрэньне ў «акце тэрарызму». Ільля прабыў у ізалятары восем дзён, затым яго выпусьцілі. Пасьля ізалятару валянтэр пакутаваў ад боляў у сьпіне, бо восем начэй спаў на жалезным ложку без матраца і бялізны.

У канцы жніўня Ільля зноў трапіў у ІЧУ — на гэты раз за «пікет». Так судзьдзя трактаваў надпіс «Пишите письма» на футболцы валянтэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG