За мінулыя содні польскія памежнікі зафіксавалі 599 спробаў парушэньня мяжы.
«Калі ў нас два дні таму была адна вялікая група, сканцэнтраваная непадалёк ад Кузьніцы Беластоцкай, і там была такая спроба перасячы мяжу, то цяпер маем справу зь меншымі, але шматлікімі групамі, якія адначасова атакуюць мяжу», — сказаў Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак на Першым канале польскага радыё.
Мігранты, якіх перавезьлі ад польскай мяжы да літоўскай, таксама казалі, што беларускія сілавікі стралялі ў паветра, прымушаючы іх сесьці ў машыны.