Пра гэта паведамляе BBC.
Цяпер на мяжы Беларусі з Польшчай знаходзіцца ня менш за дзьве тысячы мігрантаў.
«Па прыбыцьці іх прымушаюць рухацца да мяжы і нелегальна трапляць у Эўразьвяз», — сказаў прэсавы сакратар Эўракамісіі Пэтэр Стана.
«Як рэжым Лукашэнкі праводзіць гэтыя непрымальныя і незаконныя апэрацыі? Яны маюць зносіны з патэнцыйнымі вандроўнікамі праз афіцыйныя каналы, такія як беларускія консульствы, амбасады, якія выдаюць візы. Яны кажуць: вы можаце прыехаць, вам будзе прадстаўлены транспарт да мяжы», — цытуе словы Стана выданьне «Эўрапейская праўда».
«Мадэль, паводле якой рэжым Лукашэнкі праводзіць свае дзеяньні, прымушае людзей верыць, што яны могуць прыехаць у Беларусь і далей працягнуць шлях у ЭЗ. Гэта частка бесчалавечнага і нават бандыцкага падыходу рэжыму Лукашэнкі. Ён хлусіць людзям і прывозіць іх у Беларусь з ілжывымі абяцаньнямі, што яны лёгка трапяць у ЭЗ», — сказаў прэсавы сакратар Эўракамісіі.