Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўракамісіі заклікала да хутчэйшых санкцый за дзеньні ўладаў Беларусі зь мігрантамі


Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен
Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен

Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен зрабіла заяву пра сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы.

Улады Беларусі павінна спыніць ставіць пад пагрозу жыцьці людзей, гаворыцца ў заяве.

«Інструмэнталізацыя мігрантаў для палітычных мэтаў з боку Беларусі зьяўляецца непрымальнай.

Беларускія ўлады павінны зразумець, што ціск на Эўрапейскі Зьвяз такім чынам, праз цынічную інструмэнталізацыю мігрантаў не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэтаў.

Я размаўляла з Польскім прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім. Літоўскім прэмʼер-міністрам Інгрыдай Шымоніце і латвійскім прэмʼер-міністрам Артурсам Крышʼянісам Карыньшам, каб выказаць салідарнасьць Эўразьзвязу і абмеркаваць зь імі меры, якія можа прыняць ЭЗ, каб падтрымаць іх у іх намаганьнях справіцца з гэтым крызісам.

Я заклікаю краіны-сябры Эўразьвязу ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцыяў супраць беларускіх уладаў, адказных за гэтыя атакі».

У заяве таксама гаворыцца, што Эўразьвяз будзе весьці перамовы з краінамі паходжаньня мігрантаў і з транзытнымі краінамі, каб тыя не дапусьцілі сытуацыі, калі іх грамадзяне «трапляюць у пастку, пастаўленую беларускімі ўладамі».

Эўразьвяз таксама разгледзіць магчымасьць санкцый супраць авіяліній трэціх краін, які «актыўна займаюцца кантрабандай людзей».

Таксама Эўракамісія абмяркуе з агенцтвамі ААН, як прадухіліць гуманітарны крызіс і гарантаваць, каб мігранты маглі бясьпечна вярнуцца ў свае краіны паходжаньня, з падтрымкай сваіх нацыянальных урадаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG