Як паведамляе Reformation, адпаведны ліст накіраваны сталаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЭ Андрэю Дапкюнасу.
У лісьце, апублікаваным на сайце замежнапалітычнага ведамства Вялікай Брытаніі, гаворыцца, што краіны, якія яго падпісалі, па-ранейшаму заклапочаныя сурʼёзнымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.
Яны нагадваюць, што летась у дачыненьні да Беларусі быў запушчаны Маскоўскі мэханізм. У справаздачы ўказвалася, што выбары 2020 года не былі свабоднымі і справядлівымі, а сілавікі сыстэматычна парушалі правы чалавека і асноўныя свабоды. У справаздачы таксама зьмяшчаўся шэраг рэкамэндацый беларускім уладам.