Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навукоўцы: прышчэпленыя ад COVID-19 могуць захварэць праз штам «дэльта». Выйсьце — рэвакцынацыя


«Дэльта»-штам зьмяніў характар ​​узаемадзеяньня з клеткамі і існуе ўнутры клетак, растлумачыў дырэктар Цэнтра ім. Гамалеі Аляксандар Гінцбург. Таму нават прышчэпленыя ад COVID-19 могуць захварэць. Для таго, каб увесь час мець высокі ўзровень антыцелаў у крыві, трэба раз на паўгоду рэвакцынавацца.

Прышчэпленыя ад каранавірусу людзі могуць захварэць COVID-19 праз тое, што пры штаме «дэльта» клеткі памяці не пасьпяваюць спрацаваць. Пра гэта 30 кастрычніка, расказаў дырэктар Цэнтра ім. Гамалеі ў Маскве Аляксандар Гінцбург.

«Прышчэпленыя заражаюцца, таму што пры „дэльта“-штаме клеткі памяці не пасьпяваюць спрацаваць. „Дэльта“-штам зьмяніў характар узаемадзеяньня з клеткамі і існуе ўнутры клетак. Вірус пасьпявае пракрасьціся ў клеткі на тле нізкага ўзроўню антыцелаў», — прыводзіць яго словы РІА «Новости».

Як правіла, праз шэсьць-восем месяцаў у тых, зто перахварэў, пачынае падаць тытр антыцелаў, але захоўваюцца клеткі памяці. Аднак яны, як растлумачыў Гінцбург, пачынаюць выпрацоўваць антыцелы на другі — чацьвёрты дзень пасьля заражэньня, што занадта позна. Вірус распаўсюджваецца з адной клеткі ў іншую, не выходзячы зь іх, і назапашваецца ў вельмі вялікіх колькасьцях.

Таму трэба пастаянна мець высокі ўзровень антыцелаў у крыві, гэта значыць раз на паўгоду рэвакцынавацца, адзначыў ён.

Што вядома пра «дэльту»

  • Паводле дадзеных САЗ, індыйскі штам («дэльта»), названы B.1.617, выявілі ў кастрычніку 2020 году. Ён адрозьніваецца скарочаным інкубацыйным пэрыядам і падвышанай нагрузкай на арганізм чалавека. Акрамя таго, падаўжэў пэрыяд яго вывядзеньня з арганізму, што абцяжарвае вызначэньне мэдыкамі моманту адужаньня.
  • «Дэльта» працягвае мутацыі, ужо ёсьць некалькі падвідаў, самым небясьпечным зь якіх навукоўцы лічаць варыянт «дэльта-плюс».
  • Новы штам каранавінусу зафіксаваны і ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG