Раней Натальлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі пачалі дысцыплінарнае расьсьледаваньне. Сама яна тады сказала ў камэнтары «Медиазоне» наступнае:
«Магу сказаць, што гэта тычыцца ажыцьцяўленьня мною абароны па справе Віктара Бабарыкі на папярэднім сьледзтве ў чэрвені і ліпені 2020 году і ў адзін зь дзён красавіка 2021 у судзе».
Натальля Мацкевіч абараняла:
- Сяргея Ціханоўскага, суд над якім ідзе ў закрытым рэжыме з 24 чэрвеня ў Гомлі,
- экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку,
- ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлану Алексіевіч у «справе Каардынацыйнай Рады»,
- старшыню Беларускага Хэльсынкскага камітэту Алега Гулака,
- старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца,
- анархіста Мікалая Дзядка,
- кіраўніка Незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча,
- фігурантаў справы «Белага легіёну»,
- прадстаўляла інтарэсы маці зьніклага палітыка Юрыя Захаранкі Ульяны Захаранкі.