Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што ўлады плянуюць вакцынаваць 60% насельніцтва


Алена Богдан
Алена Богдан

У інтэрвію тэлеканалу АНТ першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаньнем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.

Пра гэта піша «Наша Ніва».

«Мы сабе ставім прамежкавую плянку ў 40%, як першапачаткова рэкамэндавала САЗ, але лічым, што мусіць быць вакцынавана ня менш за 60% насельніцтва. Мы ідзём да гэтага», — сказала Алена Богдан.

«Вакцынацыя не абараняе ад захворваньня ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна неспрыяльнага цячэньня хваробы», — дадала яна.

Богдан зьвярнула ўвагу, што прышчапляцца трэба і цяжарным.

«У гэтую хвалю пандэміі мы бачым, што нашы цяжарныя пацыенткі хварэюць значна больш цяжка, чым у першую. Гэта вельмі хуткае разьвіцьцё паўкоджаньня лёгкіх. Так што трэба вакцынавацца, пажадана да таго, як наступіць цяжарнасьць. А калі пара плянуе экстракарпаральныя мэтады, яны абавязкова павінны быць вакцынаваныя», — заявіла Алена Богдан.

  • Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя на 22 кастрычніка, першую дозу вакцыны ў Беларусі атрымалі 2 млн 698 тысяч беларусаў, а поўны цыкль вакцынацыі прайшлі 2 млн 20 тысяч чалавек, што складае 29 і 21,6 % адпаведна ад усяго насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG