Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатафакт. Курсанты МНС за хакейную каманду Лукашэнкі заўзеюць бяз масак


Курсанты МНС на трыбунах бяз масак падтрымліваюць хакейную каманду Лукашэнкі. Тэлеграм-канал "Пул первого"
Курсанты МНС на трыбунах бяз масак падтрымліваюць хакейную каманду Лукашэнкі. Тэлеграм-канал "Пул первого"

23 кастрычніка ў Менску на пляцоўцы «Алімпік-Арэны» пачаліся 15-я рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі з шайбай сярод аматарскіх камандаў

На трыбунах каманду, у якой гулялі Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай, падтрымлівалі гледачы ў вопратцы колераў дзяржаўнага сьцяга — гэта былі курсанты МНС, паведамляе партал Zerkalo.io.

На фота і відэа, апублікаваным блізкім да адміністрацыі Лукашэнкі тэлеграм-каналам «Пул Первого» бачна, што заўзятары на трыбунах, у тым ліку і курсанты МНС — бяз масак.

На гэтым тыдні Лукашэнка скрытыкаваў урадоўцаў, якія ўвялі абавязковы масачны рэжым у Беларусі.

У выніку масачны рэжым не выконваецца нават на масавым мерапрыемстве. Гэтак было і летась, калі Беларусь была адзінай краінай у Эўропе, якая праводзіла спартовыя спаборніцтва, гэтак адбываецца і сёлета, амаль праз два гады пасьля пачатку пандэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG