За ўвесь час з пачатку пандэміі, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі
- захварэлі 584 190 чалавек,
- ачунялі 556 496,
- памерлі 4499.
Афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 21 кастрычніка — 2097 чалавек.
З 22 кастрычніка ў Беларусі адмянілі патрабаваньне абавязкова насіць маскі і трымаць дыстанцыю. 19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:
«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.
Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.