Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група рэспубліканцаў, апанэнтаў Трампа, падтрымае на выбарах 2022 года дэмакратаў


Рух RAM занепакоены папулярызацыяй ілжывых сьцьвярджэньняў Трампа аб фальсыфікацыі выбараў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Група рэспубліканцаў, нэгатыўна настроеных у адносінах да экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, падтрымала заканадаўцаў-дэмакратаў, у якіх наперадзе жорсткая барацьба на прамежкавых выбарах у наступным годзе, у імкненьні перашкодзіць Рэспубліканскай партыі вярнуць кантроль над Кангрэсам.

Рух Renew America Movement (RAM), сфармаваны цэнтрысцкімі рэспубліканцамі пасьля нападу прыхільнікаў Трампа на Капітолій, занепакоеная тым, што большасьць абраных рэспубліканцаў не аспрэчваюць ілжывыя сьцьвярджэньні былога прэзыдэнта Дональда Трампа аб фальсыфікацыі выбараў 2020 года.

Рух таксама падтрымлівае ўразьлівых рэспубліканцаў, якія выказалі нязгоду з пазыцыяй Трампа, у тым ліку чальца Палаты прадстаўнікоў Ліз Чэйні.

Згодна са жнівеньскім апытаньнем Reuters/Ipsos, 30 працэнтаў дарослага насельніцтва ЗША згодныя з тым, што вынікі выбараў 2020 году былі фальсыфікаваныя, каб перашкодзіць перамозе Трампа. Сярод іх 61 працэнт рэспубліканцаў, 19 адсоткаў незалежных выбаршчыкаў і 10 адсоткаў дэмакратаў.

Трамп, са свайго боку, падтрымаў некалькіх кандыдатаў, якія кінулі выклік дзеючым рэспубліканскім заканадаўцам, якія галасавалі за яго імпічмэнт.

Ён таксама падтрымаў суперніка сэнатара-рэспубліканца Лізы Меркаўскі, якая была ў ліку сямі чальцоў партыі, якія прагаласавалі за вынясеньне абвінаваўчага прысуду. У канчатковым выніку Сэнат апраўдаў Трампа.

Рух RAM, у кіраўніцтва якога ўваходзяць былыя губэрнатары-рэспубліканцы Крысьцін Тод Уітман зь Нью-Джэрсі і Біл Вэл з Масачусэцу, заяўляе, што для абароны амэрыканскай дэмакратыі вельмі важна падтрымліваць умераных кандыдатаў.

«Улічваючы ўзмацненьне пагрозаў для нашай дэмакратыі і Канстытуцыі, нам патрэбныя людзі, якія актыўна працуюць, каб адвесьці сваю партыю і краіну ад палітычных крайнасьцяў», — сказаў Reuters палітычны дырэктар арганізацыі Джоэл Сірбі.

На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў і Сэнат у лістападзе 2022 года RAM падтрымае 11 умераных дэмакратаў, 9 умераных рэспубліканцаў і незалежнага кандыдата.

У іх ліку — чальцы Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі Эбігейл Спанбэргер зь Вірджыніі і Эліса Слоткін з Мічыгану, а таксама сэнатар-дэмакрат Марк Кэлі з Арызоны.

Арганізацыя падтрымае таксама такіх рэспубліканцаў, як Чэйні і Адам Кінзінгер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG