Пра гэта інфармуе DW.
Груз вайсковай і тэхнічнай дапамогі Ўкраіне ад ураду ЗША, пра пастаўкі якога Ўладзімір Зяленскі дамовіўся з Джо Байдэнам падчас візыту ў Штаты ў пачатку верасьня, прыбыў у міжнародны аэрапорт Кіева «Барыспаль» у нядзелю, 10 кастрычніка.
Адзначаецца, што, акрамя ўзгодненага аб’ёму паставак на суму 250 млн даляраў, Украіна атрымала ад амэрыканскіх партнэраў дадаткова «мэдычную маёмасьць», боепрыпасы, высокадакладнае ўзбраеньне і сродкі для радыёлякацыйнага назіраньня — на суму 60 млн даляраў.
Паводле Міністэрства абароны Ўкраіны, пачынаючы з 2014 году Вашынгтон аказаў матэрыяльна-тэхнічную падтрымку Кіеву на суму больш як два мільярды даляраў.
У сярэдзіне верасьня прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрвію тэлеканалу CNN сказаў, што лічыць некарэктным параўноўваць яго краіну з Афганістанам, які ў адзін цудоўны момант пазбавіўся падтрымкі ЗША.
Пры гэтым палітык заявіў, што ў 2014 годзе «ўкраінцам ўдалося адстаяць сваю дзяржаўнасьць, нягледзячы на тое, што ім супрацьстаяла расейскае войска, а ўкраінскія ўзброеныя сілы ня мелі ніякай замежнай падтрымкі», і выказаў падзяку за тое, што Ўкраіна застаецца ў сьпісе прыярытэтаў ЗША.