Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Снапкоў: «Абваліць рынак калію безь беларускага калію наўрад ці мэтазгодна»


Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў

Нягледзячы на ​​санкцыі Эўразьвязу і ЗША, ВУП Беларусі вырас на 3%, а экспарт павялічыўся на 6,5 млрд даляраў, сьцьвярджаюць улады Беларусі.

Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што ўпершыню з 2013 году ў Беларусі высокае дадатнае сальда замежнага гандлю — 2 млрд даляраў ЗША, цытуе чыноўніка Zerkalo.io. Снапкоў назваў гэта «выдатным паказьнікам», які спрыяе спакою людзей за эканоміку краіны, фармуе золатавалютныя рэзэрвы, умацоўвае валюту і дапамагае прадпрыемствам, што апынуліся пад санкцыямі.

Па словах віцэ-прэм’ера, значны попыт адзначаецца перш за ўсё на грузавыя, легкавыя аўтамабілі, трактары, мэблю і прадукты харчаваньня. Ва ўрадзе разьлічваюць, што такая сытуацыя захаваецца як мінімум і налета.

Снапкоў лічыць, што экспарт нафтавай і калійнай прадукцыі працягнецца, прычым Беларусь будзе заключаць кантракты, зыходзячы ў першую чаргу з эканамічнай мэтазгоднасьці.

«Бізнэс расставіць усё на свае месцы. Патрэба сусьветнага рынку ў гэтых прадуктах расставіць усё на свае месцы. Калій, як бы там ні было, нагадаю, — 20% рынку. І, вядома, абваліць рынак калію безь беларускага калію наўрад ці мэтазгодна і з пункту гледжаньня сусьветнай харчовай бясьпекі, і з пункту гледжаньня бізнэсу як такога, бо сёньня ўжо на споце калій таргуецца $1000. Скажыце, фэрмэрам, сельгасвытворцам сьвету патрэбна такая цана? Калі будзе такая цана асноўных інгрыдыентаў ураджаю, то які будзе кошт збожжа, які будзе кошт соі?»

7 кастрычніка Эўрапарлямэнт заклікаў «неадкладна прыняць» пяты пакет санкцыяў і перадаць беларускую справу ў Міжнародны суд, ужыўшы прынцып «унівэрсальнай юрысдыкцыі».

Што варта ведаць пра санкцыі ЗША

Першыя санкцыі, якія ўвяла адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, прадугледжвалі блякаваньне ўласнасьці і актываў групы высокіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі распаўсюджваліся таксама і на сем’і гэтых чыноўнікаў. Ім таксама забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША.

Пазьней асобам, у тым ліку і новым, якія папоўнілі сьпісы, забаранілі мець актывы на тэрыторыі ЗША і весьці бізнэс з амэрыканскімі партнэрамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы 2010 году ЗША пашырылі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаранілі весьці бізнэс зь дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім» і шэрагам іншых прадпрыемстваў. Гэтак Злучаныя Штаты адрэагавалі на рэпрэсіі пасьля выбараў, у тым ліку на зьняволеньне шэрагу кандыдатаў у прэзыдэнты.

Пра якія беларускія прадпрыемствы ідзе гаворка

  • «Белнафтахім»,
  • «Белнафтахім ЗША»,
  • «Нафтан»,
  • «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»,
  • «Белшына»,
  • «Гродна Азот»,
  • «Гроднахімвалакно»,
  • ААТ «Лякафарба»,
  • ААТ «Полацак-Шкловалакно».

Прадпрыемствам i грамадзянам ЗША было забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя дачыненьні з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасьць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, былі замарожаныя. Да таго ж многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

  • У кастрычніку 2015 году Міністэрства фінансаў ЗША прыпыніла санкцыі супраць гэтых дзевяці беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з «пэўным прагрэсам у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека», а таксама з мэтай падтрымкі незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.
  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году і рэпрэсій, якія адбыліся пасьля іх, ЗША аднавілі санкцыі ад 3 чэрвеня 2021 году. Адпаведнае рашэньне 19 красавіка 2021 году апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.​ Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG