За верасень гэты паказьнік зьнізіўся на 36,8 млн даляраў, вынікае са справаздачы Нацыянальнага банку.
Зьніжэньне ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў фінансавы рэгулятар зьвязвае з плянавым пагашэньнем урадам зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце на суму каля 240 млн даляраў, а таксама зьмяншэньнем кошту манэтарнага золата.
У сваю чаргу, падтрыманьню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у верасьні спрыялі паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама набыцьцё Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2022 году павінен скласьці ня менш за 6 млрд даляраў.
Ва ўмовах маштабных санкцый супраць беларускага рэжыму і адсутнасьці магчымасьці міжнароднага крэдытаваньня (акрамя рэфінансаваньня расейскіх даўгоў) экспэрты канстатуюць падвышаную нагрузку на фінансавы сэктар, які ўсё часьцей вымушаны карыстацца фармальна недатыкальнымі запасамі з рэзэрву.