Сяргей Асланян зьвяртае ўвагу, што відэа было мантаванае і цяжка сказаць, якія эпізоды не ўвайшлі ў выніковы ролік. Але экспэрт зазначае, што калі людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру, то стрэлаў не было.
«Яны былі абсалютна негатовыя. Яны не разумелі, ці ёсьць у яго зброя, ці не. Наяўнасьць у ягоных руках зброі стала для іх абсалютнай нечаканасьцю. Маглі б паглядзець яго асабістую справу. Там напісана, што ў яго ёсьць вэртыкалка. Але пры гэтым яны ішлі браць „мацёрага злачынцу“. Але такое адчуваньне, што ани мацёрага, ані тэрарыста», — кажа Асланян.