Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ заявіў, што спыніў дзейнасьць «экстрэмісцкай сеткі» пад назовам «Рабочы рух»


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

КДБ паведаміў, што спыніў дзейнасьць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы рух». Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленыя КДБ Канстанцін Бычак.

«Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыцьцяўлялі падборку, псыхалягічную апрацоўку і наступнае вэрбаваньне дзейных работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў зь ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да зьвестак абмежаванага характару. Уцягваньне ў радыкальную дзейнасьць і фармаваньне такім чынам закансьпіраванай сеткі ячэек ажыцьцяўлялася з дапамогай спэцыяльна створанага Telegram-каналу і шэрагу сакрэтных чатаў у сетцы інтэрнэт пры спрыяньні і пад кантролем замежных спэцслужбаў», — заявіў Канстанцін Бычак.

Паводле яго, прадстаўнікі «Рабочага руху» плянавалі дывэрсіі на «Нафтане», «Гродна Азоце», БМЗ і іншых прадпрыемствах, каб спаралізаваць іх працу.

  • Напярэдадні беларускія дзяржаўныя тэлеканалы паказалі адразу некалькі сюжэтаў, прысьвечаных «Рабочаму руху». Арганізацыя нібыта займалася прамысловым шпіянажам, рыхтавала дывэрсіі на прамысловых аб'ектах, абмяркоўвала, як узьдзейнічаць на чыноўнікаў і сілавікоў. Раней затрымалі 13 актывістаў рабочага руху, на гэтым тыдні затрыманьні і ператрусы працягнуліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG