Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн у ААН: «Я тут упершыню за 20 гадоў, калі ЗША не вядуць вайны»


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступае на Генэральнай асамблеі ААН, 21 верасьня 2021
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступае на Генэральнай асамблеі ААН, 21 верасьня 2021

Наступнае дзесяцігодзьдзе вызначыць будучыню сьвету, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас свайго сёньняшняга выступу на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Гэта першы выступ Байдэна на Генасамблеі ААН у якасьці прэзыдэнта.

Ён заявіў, што яго адміністрацыя мае намер прасоўваць арыентаваны на дыпляматыю сьветапогляд. Байдэн адзначыў, што Вашынгтон аднавіў важныя партнэрствы з многімі краінамі і Эўразьвязам. «Мы ізноў прысутнічаем на міжнародных форумах, перш за ўсё ў ААН», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША. Ён таксама адзначыў аднаўленьне супрацоўніцтва з Сусьветнай арганізацыяй здароўя.

Вайсковая моц Злучаных Штатаў можа быць выкарыстаная, але толькі ў апошнюю чаргу. «Зброя не дапаможа ў барацьбе з пандэміяй», — сказаў Байдэн, адзначыўшы важнасьць навуковых распрацовак у барацьбе з COVID-19.

Байдэн таксама расказаў пра важнасьць кліматычных пытаньняў і нагадаў пра вяртаньне ЗША ў Парыскае пагадненьне аб клімаце.

Таксама ён згадаў амэрыканскіх салдатаў, якія загінулі ў аэрапорце Кабулу. «Мы ведаем, як супрацьстаяць тэрарыстычным групам», — сказаў Байдэн і адзначыў, што бясьпека павінная быць гарантаваная не ваеннымі апэрацыямі, а паляпшэньнем жыцьця людзей.

Вашынгтон у партнэрстве зь «вялікай сямёркай» мае намер аказваць гуманітарную дапамогу мільёнам людзей на плянэце, адзначыў прэзыдэнт ЗША.

Гаворачы аб араба-ізраільскім канфлікце, Байдэн адзначыў, што выступае за так званае двухдзяржаўнае рашэньне. Паводле яго, Ізраіль мусиць мірна суседнічаць з палестынскай дзяржавай.

Камэнтуючы правы ЛГБТ, Байдэн адзначыў, што роўныя правы павінны быць ва ўсіх людзей «ці то ў Чачэніи, ці ў Камэруне».

«Я тут упершыню за 20 гадоў на гэтай трыбуне, калі ЗША не вядуць ніякай вайны. Забясьпечыць лепшую будучыню можна ўжо сёньня», — сказаў Байдэн.

Байдэн таксама ў сваёй прамове згадаў беларускіх пратэстоўцаў, якія адстойваюць свае правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG